У Вроцлаве і па ўсёй Польшчы ўсё часцей мы чуем пра абразы, пагрозы, збіццё і прыніжэнні, накіраваныя супраць людзей з-за іх паходжання, колеру скуры, рэлігіі, мовы, сэксуальнай арыентацыі, ідэнтычнасці або стану здароўя.
Гэта формы гвалту, матываванага перадузятасцю — такога, які параняе не толькі асобных людзей, але і цэлыя супольнасці, выклікаючы страх, пачуццё небяспекі і адчужэння.
Мы не згодныя з тым, каб у нашым горадзе панавалі нянавісць, расізм і гвалт.
Ужо шмат гадоў мы рэагуем і падтрымліваем людзей, якія перажылі гвалт, матываваны перадузятасцю.
Каб лепш зразумець маштаб гэтай з’явы і больш эфектыўна дапамагаць, мы падрыхтавалі ананімную анкету, даступную на некалькіх мовах.
Жыхаркі і жыхары Вроцлава могуць падзяліцца ў ёй сваім досведам, эмоцыямі і патрэбамі.
Атрыманыя адказы дапамогуць распрацаваць рэкамендацыі для гарадскіх уладаў адносна прафілактыкі і рэагавання на гвалт, матываваны перадузятасцю.
Твой голас важны!
Ад таго, ці пачуем мы людзей, якіх гэта закранае, залежыць, як мы будзем рэагаваць на гвалт і клапаціцца пра бяспеку ўсіх.
Анкету створана менавіта для гэтага — каб гэтыя галасы былі пачутыя і ўспрынятыя сур’ёзна.
Чым больш людзей яе запоўніць, тым мацнейшы сігнал мы перададзім уладам і тым эфектыўней зможам дзейнічаць дзеля бяспекі ў Вроцлаве.
Таму просім цябе запоўніць анкету.
Яна ананімная і можа выклікаць складаныя эмоцыі — таму раім запаўняць яе ў спакойны час і ў камфортнай абстаноўцы.
Анкету падрыхтавана ў межах праекта
«Убачыць, Зразумець, Адрэагаваць – дыягностыка гвалту, матываванага перадузятасцю
ў Вроцлаве», які рэалізуе Асацыяцыя «Nomada» за сродкі Гміны Вроцлаў.
